Як зрабіць унікальны мастацкі падарунак на Каляды й Новы год без лішніх затратаў і турбот?

Дарагі дружа!

Хачу падзяліцца з табой адной думкай. Часта хочацца на святы парадваць блізкіх незвычайным падарункам. Такім вось унікальным зусім… Ну хаця б не такім унікальным як я сам, але ўсё-ткі ўнікальным). І гэта бывае так складана прыдумаць, каб было крута і не дорага (каб на ўсіх блізкіх хапіла падарункаў).

Не! Я канешне разумею, што ў нашай постсавецкай культуры склалася традыцыя прыўрочваць пакупкі шампуня, геля для душа, крэма для галення і іншых патрэбных рэчаў да святаў і потым называць гэта падарункам… Ну, гэта каб не парыцца. Хто адчувае сябе камфортна з такімі падарункамі. можа далей не чытаць гэты тэкст- ён не для яго.

Гэты ліст я пішу тым, хто жадае, нават, можа, ПРАГНЕ падараваць блізкім на святы сапраўдны твор мастацтва.
Ну, безумоўна, дарыць усім арыгіналы Ван Гога, ды й тым больш на кожны Новы год не выпадае — Ван Гог хутка скончыцца.
Але ж гэта й не патрэбна. Насамрэч унікальны падарунак можна зрабіць са звычайнай спартакаўскай шакаладкі за 9 000 бел. руб. І гэта будзе сапраўдны твор мастацтва.

На такую творчасць, каншне, не заўжды хапае сіл і часу. Аднак гэта не пытанне… Ёсць магчымасць, каб гэтую працу для цябе зрабіла выдатная мастачка-фларыст Юлія.

Калядныя падарункі ад яе можна пабачыць на відыё.

І можна іх замовіць.

Дзеля гэтага можна звязацца з намі па тэлефоне +375(29)768-28-78
альбо па электроннай пошце calluna.veras@gmail.com

Шчаслівых святаў!

Заўсёды Ваш

Алесь Спіцын


Запись была размещена в Вторник, 15 Декабрь 2015 в 15:18 в рубрике флористика. Вы можете подписаться на тему через RSS 2.0. Вы можете оставить комментарий, или трэкбэк со своего сайта.
Комментарии:

Оставить комментарий